Перайсці да зместу

Грамадзянская вайна ў Емене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Грамадзянская вайна ў Емене
Асноўны канфлікт: Другая халодная вайна, Еменскі крызіс
     Пад кантролем Вышэйшага палітычнага савета (Хусіты)      Пад кантролем урада аль-Хадзі і саюзнікаў      Пад кантролем Паўднёвага пераходнага савета      Пад кантролем Ансар аль-Шарыя, Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве і Ісламская дзяржава Карта бягучай ваеннай сітуацыі ў Емене (англ.)

     Пад кантролем Вышэйшага палітычнага савета (Хусіты)      Пад кантролем урада аль-Хадзі і саюзнікаў      Пад кантролем Паўднёвага пераходнага савета      Пад кантролем Ансар аль-Шарыя, Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве і Ісламская дзяржава

Карта бягучай ваеннай сітуацыі ў Емене (англ.)
Дата з 19 верасня 2014 года
Месца Емен, часткова поўдзень Саудаўскай Аравіі
Вынік канфлікт працягваецца
Праціўнікі
Емен Урад аль-Хадзі
Замежныя войскі:

пры падтрымцы:
 ЗША[4]
 Вялікабрытанія[5][6]
 Пакістан[7]
 Швейцарыя[8]
 Самалі[9]
 Італія[10]

Емен ВПС

пры падтрымцы:
 Эрытрэя[13]
 Іран[14]
 КНДР[15]

Сепаратысты Паўднёвага Емена

пры падтрымцы:
 ААЭ[11][12]

Ісламская дзяржава
Ансар аль-Шарыя
АКАП
Страты
невядомая колькасць урадавых салдат, 2500[16]—5700[17][18] замежных ваеннаслужачых загінулі як мінімум 11000 паўстанцаў загінулі[19][20][21]
невядома больш за 1000 баевікоў загінулі[22]
Агульныя страты
91600 чалавек загінулі, з якіх 11700 мірныя жыхары[23]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Емене[24] — узброены канфлікт у Емене паміж урадавымі войскамі і хусітамі.

Перадгісторыя і прычыны

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2004 г. адбылося паўстанне шыітаў на поўначы краіны з мэтай аднаўлення тэакратычнай манархіі, якая была ў Паўночным Емене да вайсковага перавароту 1962 г., а таксама супраць палітычнага саюза Емена са Злучанымі Штатамі.

У 2009 г. распачаліся баявыя дзеянні паміж шыітамі і ўрадавымі войскамі Емена і Саудаўскай Аравіі. Кіраўніцтва Емена абгрунтавала ўварванне Саудаўскай Аравіі смерцю двух памежнікаў, забітых паўстанцамі.

У 2010 г. было заключана замірэнне.

Але ж у 2011 г. сітуацыя пачала пагаршацца: сутыкненні паміж шыітамі і сунітамі аднавіліся. На тэрыторыі Емена чынна распачала дзеянні «Аль-Каіда».

Храналогія падзей

[правіць | правіць зыходнік]
  • З 2 лютага па 9 ліпеня 2014 г. разгарнулася бітва за Амран.
  • 8 ліпеня 2014 года хусіты ўзялі штурмам горад Амран, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы, падчас якога хусіты разграмілі і ўзялі штурмам штаб 310-й бранятанкавай брыгады, забіўшы яе камандзіра Хаміда аль-Кашыбі[25]. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакаванні баявых дзеянняў і парушэнні папярэдне дасягнутага 23 чэрвеня перамір’я[26]. На наступны дзень пасля штурму ВПС Емена ажыццявілі авіяўдары па ўрадавых будынках і захопленаму штабу брыгады[27].
  • 9 ліпеня паўстанцы цалкам усталявалі кантроль над Амранам.
  • У сярэдзіне жніўня 2014 года хусіты пачалі праводзіць у шэрагу рэгіёнаў краіны масавыя дэманстрацыі пасля таго, як улады абвясцілі аб скарачэнні субсідый на нафтапрадукты, што прывяло да росту цэнаў на бензін у два разы. Асноўным патрабаваннем была адстаўка «карумпаванага кабінета»[28].
  • У верасні пачалася бітва за Сану (Сталіцу Емена). Бітва скончалася перамогай паўстанцаў.
  • 14 кастрычніка хусіты ўсталявалі кантроль над горадам Дамар і ваеннай базай Першай бранятанкавай дывізіі ў правінцыі Хадэйда.
  • 15 кастрычніка хусіты ўвайшлі ў горад Іб з насельніцтвам у 350 тыс. чалавек, не сустрэўшы супраціву з боку сілаў бяспекі і мясцовых жыхароў[29].
  • 25 кастрычніка ў гарыстай мясцовасці ў цэнтры Емена на фоне барацьбы джыхадзістаў «Аль-Каіды» і прадстаўнікоў мясцовых суніцкіх племянных кланаў з паўстанцамі-шыітамі з руху «Аль-Хусі», амерыканскім беспілотнікам быў нанесены авіяўдар, ахвярамі якога сталі не менш траіх ісламістаў[30].
  • У снежні 2014 года, нягледзячы на ​​падпісанае ў верасні мірнае пагадненне, хусіты працягнулі ўзброеную барацьбу, узяўшы пад кантроль большую частку гарадоў Архаб, Хадэйда, будынкі дзяржаўных нафтавых кампаній і дзяржаўнай газеты «ас-Сауро» у Сане[31].
  • 15 лютага 2015 г. хусіты распачалі аблогу Адэна.
  • З прычыны паспяховых дзеянняў паўстанцаў 26 лютага 2015 г. кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй распачала інтэрвенцыю ў Емен.
  • З 25 сакавіка па 22 ліпеня ішла бітва за Адэн паміж хусітамі і сіламі арабскай кааліцыі. 22 ліпеня хусіты канчаткова адступілі з Адэна.
  • 8 верасня да вайны на баку еменскага ўрада супраць хусітаў далучыўся Кувейт.
  • 710 мая 2016 года ЗША разгарнулі 15 верталётаў Apache і 5 Black Hawk, а таксама 100 салдат спецпрызначэння на авіябазе Аль-Анад у правінцыі Лахдж[32]. ЗША адправілі атрад сухапутных войскаў на нявызначаны час у адказ на запыт ААЭ ад 15 красавіка, з мэтай падтрымкі суніцкай апазіцыі і саудаўскай кааліцыі, а таксама барацьбы з «Аль-Каідай»[33]. ВПС ЗША наносілі ўдары па тэрарыстах АКАП[34][35].
  • 16 ліпеня 2016 г. ААЭ распачалі вывад сваіх вайскоўцаў з Емена.
  • 5 чэрвеня 2017 г. Катар спыніў усялякія баявыя дзеянні на тэрыторыі Емена з прычыны абвінавачвання Катару ў падтрымцы тэрарызму.
  • 14 снежня Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хейлі заявіла, што яны маюць «бясспрэчныя» доказы прамога ўмяшання Ірана ў грамадзянскую вайну ў Емене[36].
  • 28 студзеня 2018 г. сепаратысты, якія выступаюць за аддзяленне Паўднёвага Емена, захапілі ў горадзе Адэн шэраг дзяржаўных устаноў, уключаючы будынак урада.
  • 30 красавіка 2018 г. ААЭ высадзілі з паветра больш за 100 вайскоўцаў, артылерыю і бронетэхніку на еменскім востраве Сакотра і захапілі яго, ніякага ваеннага супраціву на архіпелагу аказана не было.
  • 13 чэрвеня 2018 г. войскі саудаўскай кааліцыі пачалі аперацыю «Залатая перамога» на заняты хусітамі стратэгічны партовы горад Хадэйда, нягледзячы на папярэджанні ААН аб магчымасці вялікай гуманітарнай катастрофы.
  • 16-17 чэрвеня паміж саудаўскай кааліцыяй і хусітамі завязаліся баі за аэрапорт Хадэйда. У выніку аэрапорт перайшоў пад кантроль кааліцыі[37]. Пазней, аднак, яны адступілі пад націскам хусітаў. 19 чэрвеня кааліцыя зноў заняла тэрыторыю аэрапорта.
  • 2 ліпеня ваенна-паветраныя сілы іншаземнай кааліцыі нанеслі ўдары па штаб-кватэры хусітаў у мухафазе Хадэйда.
  • 27 жніўня ВПС саудаўскай кааліцыі нанеслі серыю ўдараў па міжнародным аэрапорце г. Сана, падчас якіх былі разбураны будынкі тэхнічных служб аэрапорта і знішчаны грамадзянскі самалёт.
  • 9 верасня па меншай меры 84 чалавекі загінулі ў сутыкненнях праўрадавых сіл Емена з мяцежнікамі-хусітамі (прыхільнікі руху «Ансар Алах») блізу еменскага партовага горада Хадэйда пасля зрыву кансультацый, запланаваных у Жэневе.
  • 11 верасня вайскоўцы Емена працягваюць наступаць на порт Хадэйда. Вайскоўцы забілі высокапастаўленага камандзіра-хусіта Абу Хашэмі, які кантраліраваў ваенныя пастаўкі ў Хадэйду, а таксама які адказваў за колькаснае папаўненне паўстанцаў.
  • 12 верасня вайскоўцы Емена ўзялі пад кантроль дарогу, якая злучае Хадэйду са сталіцай Санай.
  • 13 верасня Саудаўская кааліцыя пайшла на новы штурм еменскай Хадэйды.
  • 15 верасня ў Емене 15 чалавек загінулі і 20 параненыя ў ходзе паветраных налётаў, якія ажыццяўляюцца кааліцыяй на чале з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Каралеўствам Саудаўская Аравія.
  • 18 верасня Арабская кааліцыя абвясціла пра шырокамаштабны наступ на порт Хадэйда.
  • 21 верасня Вайскоўцы Емена захапілі базу паўстанцаў на ўсход ад порта Хадэйда.
  • 24 кастрычніка ў Хадэйда ахвярамі авіяўдару сталі 15 чалавек.
  • 7 лістапада войскі саудаўскай кааліцыі аблажылі Хадэйду.
  • 9 лістапада войскі Емена пачалі новую аперацыю ў Хадэйдзе.
  • 10 лістапада войскі Емена адбілі ў мяцежнікаў найбуйнейшы шпіталь у Хадэйда.
  • 12 лістапада ў баях за горад Хадэйда ў Емене за суткі загінулі 149 чалавек.
  • 19 лістапада хусіты заявілі аб спыненні нападаў на арабскую кааліцыю ў Емене.
  • 29 лістапада хусіты заявілі пра знішчэнне баявога верталёта Саудаўскай Аравіі. Таксама былі ліквідаваныя два пілоты.
  • 2 снежня ў Емене хусіты захапілі супрацоўніка ААН.
  • 5 снежня хусіты і «ўрадавая кааліцыя» Емена гатовыя да перамоваў, якія павінны адбыцца 6 снежня.
  • 11 снежня еменскія паўстанцы-хусіты збілі самалёт-выведнік кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй на захадзе краіны.
  • 13 снежня бакі канфлікту ў Емене на кансультацыях у Швецыі дасягнулі пагаднення па порце Хадэйда і вывадзе войскаў.
  • 14 снежня ваюючыя бакі павінны пакінуць еменскі горад Хадэйда на працягу 45 дзён.
  • 5 студзеня 2019 г. у стратэгічна значным горадзе Хадэйда аднавіліся баявыя дзеянні. Баявыя дзеянні супалі ў часе з візітам спецпасланніка генеральнага сакратара ААН па Емену Марціна Грыфітса ў краіну. Урадавыя сілы і атрады паўстанцаў з руху «Ансаруллах» (хусіты) абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню. У камандаванні ўрадавых сілаў заявілі, што сутыкненні разгарэліся ў раёне аднаго з будынкаў ВНУ на поўдні Хадэйды.
  • 10 студзеня беспілотны лятальны апарат, які належаў паўстанцам-хусітам, атакаваў ваенны парад еменскага ўрада на адной з найбуйнейшых ваенных баз «Аль-Анд» у правінцыі Лахдж на поўдні Емена. У выніку нападу былі параненыя па меншай меры шэсць высокапастаўленых асоб (пасля двое з іх памерлі). Усяго было паведамлена пра шэсць загінулых і амаль двух дзясятках параненых[38].
  • 14 студзеня прадстаўнікі ўзброеных сілаў Емена заявілі пра тое, што ў правінцыі Эд-Далі ў цяжкіх баях хусіты страцілі звыш 20 апалчэнцаў, у іх ліку быў камандзір батальёна Абу аль-Карар[39].
  • Чэрвень: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) пачалі вывад войскаў з Емена (прадстаўнік уладаў ААЭ заявіў, што «перамяшчэнні войскаў былі (…), але мы не выводзім іх з Емена»). ААЭ скарачаюць ваенную прысутнасць у Емене з прычын, звязаных з канфліктам ЗША і Ірана[40].
  • 7 жніўня ў Адэне пачаліся сутыкненні паміж сіламі ўрада і сепаратыстаў-прыхільнікаў Пераходнага савета Паўднёвага Емена. Сілы «Пояса бяспекі», якія падпарадкоўваюцца Савету, захапілі ваенныя базы ў сталіцы, дзяржустановы і прэзідэнцкі палац Машык. У баях загінулі 40 чалавек, 260 былі параненыя[41].
  • У ноч на 14 верасня прадпрыемствы Saudi Aramco, нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі, падвергнуліся нападу беспілотных лятальных апаратаў. Былі атакаваныя найбуйнейшы ў свеце нафтаперапрацоўчы комплекс у пасёлку Абкайк на ўсходзе краіны і раён, у якім размяшчаецца нафтавае радовішча Хурайс, другое па велічыні ў каралеўстве. Пасля нападаў на прадпрыемствах успыхнулі моцныя пажары. Гэтыя напады прывялі да скарачэння здабычы нафты ў Саудаўскай Аравіі прыкладна ў два разы. Адказнасць за напад узялі на сябе хусіты, якія заявілі, што напады былі праведзены з дапамогай дзесяці беспілотных апаратаў. Яны паабяцалі ў далейшым ажыццяўляць яшчэ больш нападаў на саудаўскія аб’екты[42][43].
  • 20 верасня арабская кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала ваенную аперацыю супраць ваенных аб’ектаў паўстанцаў на поўначы Хадэйды ў Емене. Прадстаўнік кааліцыі палкоўнік Туркі аль-Малікі ў сваім звароце па тэлеканале «Аль-Арабія» заклікаў мірных грамадзян пазбягаць тых раёнаў, на якія нацэлена аперацыя. У сваю чаргу хусіты праз падкантрольны ім тэлеканал «Аль-Масіра» заявілі, што кааліцыя ў парушэнне мірных пагадненняў, заключаных раней у Швецыі, нанесла чатыры авіяўдары па адным з гарадскіх кварталаў Хадэйды[44]. У прамым эфіры тэлеканала «Аль-Масіра» кіраўнік палітсавета хусітаў Махдзі аль-Машат абвясціў аб спыненні ракетных і паветраных удараў па Саудаўскай Аравіі. Лідар паўстанцаў падкрэсліў, што рух «Ансар Алах» чакае ад Эр-Рыяда аналагічных крокаў[45].
  • 29 верасня непадалёк ад Наджрана хусіты акружылі і разграмілі тры брыгады УС КСА. Захоплена да 2000 палонных, забіта да 500 чалавек[18].
  • У канцы лістапада ў сетцы апублікавана відэа, якое было знята з пазіцый хусітаў. Як паказана на ім, апалчэнцам удалося збіць верталёт AH-64 «Апач» ВПС Саудаўскай Аравіі, які прымаў удзел у адной з баявых аперацый. Характэрна, што ў паведамленнях гаворыцца пра тое, што верталёт быў уражаны ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Асір. Транспарт збіты ракетай «зямля-паветра». Усе члены экіпажа верталёта загінулі[46].
  • 19 студзеня 2020 года ахвярамі ракетнага абстрэлу трэніровачнага лагера арміі Емена з боку мяцежнага руху «Ансар Алах» сталі 100 вайскоўцаў[47].
  • 26 студзеня: падчас контрудару ў цэнтральнай правінцыі Марыб хусіты вызвалілі 2500 кв. кіламетраў тэрыторыі. Захоплена да 400 адзінак тэхнікі. Страты войскаў кааліцыі забітымі, параненымі і палоннымі дасягаюць 3500 чалавек. Некалькі ўрадавых брыгад пачалі адступленне.
  • 1 сакавіка: хусіты ўзялі горад Эль-Хазм, сталіцу мухафазы Эль-Джауф. Частка мясцовых плямёнаў заключыла дамовы з імі і дапамагла ім захапіць горад без вулічных баёў. Пасля ўзяцця Эль-Хазма паўстанцы-хусіты выйшлі да галоўных нафтавых і газавых радовішчаў краіны ў Марыбе. Таксама хусіты наступаюць і на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі, заняўшы прыгранічныя раёны ў правінцыі Джызан.
  • 28 сакавіка: паўстанцы абстралялі балістычнымі ракетамі сталіцу Саудаўскай Аравіі горад Эр-Рыяд.
  • 9 красавіка: арабская кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія, абвясціла двухтыднёвае перамір’е ў Емене ў сувязі з пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2. У бягучай абстаноўцы, якая склалася ў сусветнай эканоміцы, і з падаючымі цэнамі на нафту, працяг канфлікту пагражае эканамічнымі праблемамі Саудаўскай Аравіі.
  • 26 красавіка: Паўднёвы Пераходны Савет (ППС) абвясціў, у аднабаковы рэжыме, рэжым самакіравання ў паўднёвых раёнах Емена (прадстаўнікі руху скардзяцца, што цэнтральны ўрад не выконвае абавязацельстваў, узятых пры падпісанні мірнага пагаднення ў лістападзе 2019 года). ППС паведаміў пра пачатак працы аўтаномных органаў улады на ўсіх падкантрольных яму тэрыторыях, уключаючы Адэн; акрамя таго, гаворка ідзе аб увядзенні надзвычайнага становішча. Ва ўрадзе Емена на чале з прэзідэнтам Абд Рабу Мансурам назвалі ініцыятыву сепаратысцкага руху фактычным зрывам мірных дамоўленасцей, заявілі, што рэжым самакіравання з’яўляецца аднаўленнем узброенага мяцяжу, і папярэдзілі пра катастрафічныя наступствы[48].
  • 30 снежня: у Адэне тэрарысты ажыццявілі няўдалую атаку на членаў кабінета міністраў Емена.

Гуманітарная катастрофа

[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Стывен О’Браян у студзені 2017 года заявіў, што каля 2 мільёнаў еменцаў патрабуюць неадкладнай дапамогі, каб захаваць ці падтрымаць сваё жыццё, паўмільёна дзяцей у Емене востра пакутуюць ад недаядання. Гэтаму спрыяе марская блакада, устаноўленая кааліцыяй на чале з Саудаўскай Аравіяй. Яна павінна была прадухіліць трапленне зброі ў рукі паўстанцаў, але разам з гэтым у Емен перасталі паступаць харчаванне і паліва. Акрамя таго, удовы, сіроты, інваліды і пажылыя людзі перасталі атрымліваць дапамогу ад еменскага ўрада, а каля 1,25 мільёна работнікаў дзяржаўнага сектара не атрымліваюць зарплату[49]. Эксперты міжнароднай арганізацыі Save the Children прааналізавалі даныя ААН аб смяротнасці дзяцей з моцным недаяданнем і прыйшлі да высновы, што ў перыяд з красавіка 2015 па кастрычнік 2018 года ў ахопленым грамадзянскай вайной Емене ад голаду загінулі амаль 85 тысяч дзяцей[50].

У лістападзе 2017 года лідар хусітаў Абдэль Малек аль-Хусі выступіў з пагрозай нанесці балючы ўдар па Саудаўскай Аравіі, калі тая працягне блакаду Емена. Пасля гэтага кааліцыя аслабіла блакаду, дапусціўшы гуманітарныя грузы ў захопленую хусітамі сталіцу Сану, а таксама парты Хадэйда і Саліф[51].

У маі 2018 года Кіраванне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведаміла, што з вясны 2015 года ў Емене загінулі амаль 6,4 тыс. мірных жыхароў, больш за 10 тыс. пацярпелі, прычым большасць загінуўшых сталі ахвярамі ўдараў арабскай кааліцыі[52].

Зноскі

  1. а б Abu Dhabi recruits mercenaries from Arab tribes of Chad and Niger to fight in Yemeni war
  2. American Conservative: Миру в Йемене препятсвует иностранное вмешательство
  3. Российские ЧВК пошли в Йемен
  4. U.S. supporting Saudi Arabia's military operation in Yemen
  5. British support of Saudi Arabian military should shame us all, says SNP MP
  6. Britain 'fuelling war in Yemen' through arms sales, says charity
  7. К войне в Йемене присоединился Пакистан
  8. Швейцария увеличила поставки оружия в страны, ведущие войны
  9. "SOMALIA: Somalia finally pledges support to Saudi-led coalition in Yemen – Raxanreeb Online". RBC Radio. 7 April 2015. Архівавана з арыгінала 2015-04-07. Праверана 7 April 2015.
  10. Италия за год удвоила оружейный экспорт
  11. Бойня в Йемене ведет к мировой войне | Колокол России
  12. Сателлиты ОАЭ захватили контролируемую властями провинцию в Йемене | NEWSru.co.il
  13. Houthi rise in Yemen raises alarm in Horn of Africa
  14. "Iranian support seen crucial for Yemen's Houthis". Reuters. 15 December 2014. Архівавана з арыгінала 2 лютага 2015. Праверана 19 February 2015.
  15. "North Korea's Balancing Act in the Persian Gulf". The Huffington Post. 17 Жнівень 2015. Архівавана з арыгінала 17 Жнівень 2015. Праверана 17 Жнівень 2015. North Korea's military support for Houthi rebels in Yemen is the latest manifestation of its support for anti-American forces.
  16. "More than 1,000 Saudi troops killed in Yemen since war began". Al Jazeera. 28 May 2018.
  17. 'Yemen's war is becoming as messy as the conflict in Syria'. The Independent (17 сакавіка 2016).
  18. а б Хуситы похвастались тысячами пленных солдат арабской коалиции. Московский Комсомолец (29 верасня 2019). Праверана 29 верасня 2019.
  19. "Arab Coalition: 83 ballistic missiles fired by Houthis toward Saudi Arabia so far". Saudi Gazette. Праверана 5 June 2018.
  20. 'The Yemen war death toll is five times higher than we think – we can't shrug off our responsibilities any longer'. The Independent (26 кастрычніка 2018).
  21. Sudanese Forces In Yemeni War(недаступная спасылка) (2 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 18 жніўня 2019.
  22. UAE aims to wipe out Yemen Al Qaeda branch. Dawn. Праверана 14 August 2018.
  23. Magdy, Samy. Database says 91,600 killed in Yemen fighting since 2015. AP NEWS (19 чэрвеня 2019).
  24. https://tvrain.ru/articles/chto_proishodit_v_jemene_kratkaja_predystorija_-384574/
  25. Ali Saeed. Military shake up in Amran (англ.)(недаступная спасылка). Yemen Times (15 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 11 мая 2016.
  26. Ali Ibrahim Al-Moshki. Houthis hand over Al Qushaibi’s corpse to the state (англ.)(недаступная спасылка). Yemen Times (22 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2015. Праверана 11 мая 2016.
  27. الحوثيون يسيطرون على مدينة عمران القريبة من صنعاء. (видео) (ар.). France 24. Праверана 11 мая 2016.(недаступная спасылка)
  28. СМИ: в столице Йемена произошли столкновения между шиитскими повстанцами и армией
  29. Хуситы в Йемене заявили, что они защищают города от террористов
  30. Три боевика «Аль-Каиды» убиты беспилотником в Йемене.
  31. Гулиева, Эльнара. Шиитское движение хоуситов в Йемене. Досье. ИТАР-ТАСС (20 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
  32. О развёртывании военных вертолётов США в Йемене
  33. Американцы вводят войска в Йемен Архівавана 21 студзеня 2019.
  34. ТАСС: Международная панорама — США уничтожили 13 боевиков «Аль-Каиды» в Йемене
  35. В Йемене авиаударом США уничтожены 30 террористов, погибли 10 мирных жителей
  36. Аронов, Евгений. США представили доказательства поставок Ираном оружия в Йемен (руск.). Радыё Свабода (15 снежня 2017). Праверана 21 верасня 2018.
  37. Arab alliance close to capturing Hodeidah airport, Yemen military says (англ.). Reuters (16 чэрвеня 2012). Праверана 21 верасня 2018.
  38. Дрон-убийца атаковал военную базу в Йемене: шестеро погибших
  39. В Йемене убит один из лидеров хуситов
  40. Арабские Эмираты начали вывод войск из Йемена // 28 июня 2019
  41. [1]
  42. Последствия атаки дронов на нефтяные объекты Саудовской Аравии. Главное
  43. Крупные нефтяные объекты загорелись из-за атаки дронов в Саудовской Аравии
  44. Арабская коалиция начала военную оперцию на севере Йемена РИА Новости, 20 сентября 2019 года
  45. Хуситы заявили об отказе от ракетных и авиаударов по Саудовской Аравии REGNUM, 20 сентября 2019 года
  46. Хуситы публикуют видео уничтожения саудовского вертолета AH-64 "Апач" // Военное обозрение, 29 ноября 2019
  47. Al Jazeera: число погибших военных в результате атаки хуситов в Йемене возросло до 100. ТАСС. Праверана 20 студзеня 2020.
  48. Йеменский конфликт ссорит Эр-Рияд и Абу-Даби. Сепаратисты объявили о самоуправлении на юге республики // НГ, 26.04.2020
  49. В Йемене от голода страдают полмиллиона детей — ООН
  50. В Йемене за 3,5 года от голода умерли 85 тысяч детей (руск.) (23 лістапада 2018). Праверана 5 снежня 2018.
  51. https://ria.ru/world/20171130/1509970180.html // РИА, 30 ноя 2018
  52. Арабской коалиции оказалось трудно не бомбить мирных жителей Йемена